Дзяржаўная ўстанова «Лельчыцкі рённы краязнаўчы музей»

Лельчыцкі раённы краязнаўчы музей быў заснаваны 25 студзеня 1990 г. На сённяшні дзень у фондах музея знаходзіцца болып за 3,5 тысячы музейных прадметаў (2012), якія характарызуюць гісторыю краю, пачынаючы з эпохі сярэдняга каменнага веку і заканчваючы сучаснасцю. За час існавання музея сабраны значныя калекцыі археалогіі, нумізматыкі, фалерыстыкі, традыцыйнага адзення, прылад працы, прадметаў побыту сялян Убарцкага Палесся, дакументы і фотаздымкі ветэранаў і знакамітых землякоў і іншае. Пастаянная экспазіцыя музея складаецца з наступных аддзелаў і залаў: «Старажытная гісторыя», зала этнаграфіі «Беларуская хатка», «Прырода нашага краю», зала, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне і воінам-інтэрнацыяналістам, выставачная зала. Асноўнымі напрамкамі работы Лельчыцкага раённага краязнаўчага музея з'яўляюцца прапаганда гісторыі і культуры роднага краю, духоўнае выхаванне дзяцей і моладзі, захаванне і папулярызацыя традыцый і абрадаў свайго рэгіёна.